Паўночнакарэйскі плакат

Паўночнакарэйскі плакат

Паўночная Карэя раскрыла спіс 310 новых палітычных слоганаў, распавядае The Guardian. Спіс быў апублікаваны карэйскім інформагенцтвам KCNA на 70-годдзе Рабочай партыі.

Яны славяць кіраўніка дзяржавы Кім Чэн Ына і дынастыю Кімаў, кажуць аб важнасці надзейных жонак і жахах амерыканскага імперыялізму.

Некаторыя са слоганаў:

  • «Расціце горы фруктаў, і іх салодкі водар напоўніць паветра ў моры яблынь у падножжа перавалу Чхоль!»
  • «Расціце гародніну ў цяпліцах!»
  • «Хай будзем краінай грыбоў!»
  • «Гуляйце ў спартыўныя гульні агрэсіўна!»
  • «Калі ворагі пасмеюць напасці на нашу Радзіму, знішчайце іх да апошняга!»
  • «Карэя, хай увесь свет ведае аб нараджэнні яскравай зоркі над гарой Пэкту!» (пра Кім Чэн Іра, у час нараджэння якога паводле легенды над гарой Пэкту заззяла знічка)

Адзін з уцекачоў з КНДР Лі Мін Бок распавядае: «Мы проста пахаваныя пад лавінай слоганаў. Нам прыходзіцца іх запамінаць, каб была магчымасць прадэманстраваць сваю лаяльнасць. Але паступова яны губляюць сэнс, асабліва пасля голаду 90-х».

Слоган пра цяпліцы, кажа ён, існуе ўжо два дзясяткі год. Праблема ў тым, што людзі не маюць пластыкавых панэляў ці паліва для абагрэву.

Некаторыя слоганы ператвараюцца ў мясцовыя анекдоты: «Хай дарога наперадзе цяжкая, мы пройдзем па ёй са смехам» народ перайначыў як «Яны, вядома, смяюцца, але нашто мы таксама мусім туды ісці?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?