Рашэнне аб частковым зняцці з 20 лютага абмежаванняў на здзелкі куплі-продажу замежнай валюты на пазабіржавым валютным рынку прынята з улікам стабілізацыі сітуацыі ў фінансавай сферы. Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка, каменціруючы пастанову рэгулятара ад 4 лютага №48.

Дакумент, зацверджаны ў мэтах аднаўлення работы пазабіржавога валютнага рынку Беларусі, апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з пастановай, з 20 лютага будзе адноўлена функцыянаванне пазабіржавога валютнага рынку ў парадку, які дзейнічаў да 19 снежня 2014 года. Задавальненне попыту і прапанавання суб'ектаў гаспадарання на замежную валюту па-ранейшаму будзе ажыццяўляцца, перш за ўсё, на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Аперацыі на пазабіржавым валютным рынку будуць абмежаваны сумай, якая не перасягае 20 лотаў (20 000 адзінак), устаноўлена на біржавых таргах, адной з замежных валют у дзень па кожным суб'екце. «Пры гэтым здзелкі куплі-продажу замежнай валюты паміж айчыннымі банкамі, паміж беларускім банкам і банкам-нерэзідэнтам будуць праводзіцца на пазабіржавым рынку без абмежаванняў», — адзначылі спецыялісты.

Правядзенне аперацый на пазабіржавым рынку ў Беларусі было прыпынена ў канцы 2014 года — з мэтай канцэнтрацыі ўсіх валютных патокаў. Гэта мера ў ліку іншых дала магчымасць даволі хутка стабілізаваць узнікшае напружанне, збалансаваць попыт на валютным рынку з прапанаваннем валюты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?