Часопіс «Дзеяслоў» абраў майстроў беларускага слова. Аўтарам найлепшых літаратурных публікацыяў сёння ўручалі прэмію «Залаты апостраф». Як выглядае дзеянне ў радках і пра што пішуць беларускія творцы?

У шорт-ліст «Залатога апострафа–2014» трапілі дзевяць аўтараў, прэмію атрымаюць трое з іх – па адным у кожнай намінацыі. Сёлетнія прэтэндэнты маюць шырокую геаграфію: Берасце, Горадня, Лондан, Віцебск. «Залаты апостраф» – літаратурная прэмія, якую вось ужо дванаццаты раз уручае рэдакцыя часопісу «Дзеяслоў» за найлепшыя прозу, паэзію і дэбют. Летась адным з лаўрэатаў абралі Алеся Бяляцкага (які тады быў у зняволенні). Ён атрымаў «Апостраф» у намінацыі нон-фікшн як вынятак. Сёлета сярод пераможцаў прэміі – пісьменнік Сяргей Дубавец з творам «Вайна і мір. Справаздача».

«Адзін з насельнікаў вёскі, якую апісвае Дубавец – Глюкліх. Той, што ўсё прымае і яму ўсё падабаецца. Ён нармальна жыве. Урэшце да іх прыходзіць у вёску дух Чартарыйскага з адрэзанаю галавою. І гэты дух рыцара горлам кажа: «вы непапраўны народ! Я, ваш далёкі продак, не магу вас абудзіць. Мы змагаліся за гэтую зямлю, думаючы пра вас, але вы аказаліся лайном», – цытуе частку кнігі Сяргея Дубаўца пісьменніца і журналістка Святлана Курс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?