За назвай Cicada 3301 стаіць невядомая арганізацыя, што ладзіла конкурсы для аматараў крыптаграфіі тры гады запар — 5 студзеня 2012, 2013 і 2014 гг. У студзені 2015 года новы конкурс не адбыўся.

У студзені 2012 года першае заданне Cicada 3301 знайшлі на іміджбордзе 4chan. Тэкст, напісаны белым па чорным, казаў: «У гэтай выяве схаванае пасланне. Знайдзіце яго, і яно прывядзе вас да нас».

Калі адкрыць арыгінальны файл у тэкставым рэдактары, у ім можна знайсці радок: «TIBERIVS CLAVDIVS CAESAR кажа lxxt>33m2mqkyv2gsq3q=w]O2ntk». Імя рымскага імператара, як выявілася, было намёкам на старажытнарымскае шыфраванне, а код даваў спасылку на наступную выяву.

Яна таксама мела закадаванае пасланне. Калі раскрыць яго, можна трапіць да далейшых загадак. У выніку аматары крыптаграфіі дабраліся да тэлефоннага нумару. Пры тэлефанаванні голас казаў, як дабрацца да інэтрнэт-старонкі з наступнымі інструкцыямі.

Стала зразумела: за арганізацыяй стаіць не адзін чалавек. Сайт даваў каардынаты месцаў ад Варшавы да Лос-Анджэлеса. На пазначаных месцах былі знойдзеныя постары з QR-кодам, які вёў да наступных квэстаў.

За разгадку шыфраў Cicada 3301 не прапаноўвалася ніякіх узнагарод. Арганізатары паведамлялі, што конкурс праводзіцца для адбору «высокаінтэлектуальных асоб», якія надалей змогуць далучыцца да арганізацыі.

Кажуць аб 20 пераможцах. Толькі адзін пераможца назваў сваё імя: 15-гадовы Майкл Уорэн з Вірджыніі.

Такія серыі загадак паўтарыліся яшчэ два разы. І ні разу не стала вядомая мэта арганізатараў альбо іх належнасць да ўраду альбо хакерскіх груповак.

У загадка утрымліваліся адсылкі да мастацкай літаратуры, карцін і музыкі, філасофскіх канцэпцый ад Юнга і Ніцшэ да дзэн-будызму і кабалы.

Адна з тэорый грунтавалася на тым, што многія тэлефонныя нумары мелі коды горада Даласа (дзе забілі Кенэдзі), — значыць, гэта ФБР, ЦРУ ці наадварот брытанскія спецслужбы. Іншая тэорыя звязвала Cicada 3301 з хакерскімі групоўкамі, але гэтую тэорыю абвергнуў Уорэн.

Прадстаўнікі Cicada 3301 заяўлялі, што за галоўную мэту маюць прасоўванне прынцыпаў свабоды інфармацыі і права недатыкальнасці прыватнага жыцця.

Па словах Уорана, «Цыкада» пазіцыянуецца як група, што мае ўплыў на розныя арганізацыі па ўсім свеце і выкарыстоўвае свае сувязі для прасоўвання названых ідэй.

Далейшы лёс «Цыкады» неядомы — новы конкурс не быў абвешчаны, ніякіх новых заяў не апублікавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?