БелТА

БелТА

Беларускія лыжнікі і біятланісты павінны праходзіць падрыхтоўку да спаборніцтваў у «Раўбічах», а не за мяжой.

Такую задачу паставіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы».

Аляксандр Лукашэнка стаў на лыжы і асабіста праверыў якасць трас.

«Не ведаю, што вам яшчэ трэба. Калі б у Расіі былі такія ўмовы, яны былі б рады», — адзначыў ён. Ён падкрэсліў, што ў «Раўбічах» створаны ўсе ўмовы для спартсменаў. «Нават з лiшкам, з лішкам. Такіх трас нідзе няма», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Трасы выдатныя для лыжнікаў і біятланістаў. Фрыстайл — калі ласка, акрабатыка — хай скачуць. Усё павінна быць зроблена, і хай займаюцца. Ніякіх Аўстрый, тут павінны рыхтавацца! З таго ўзроўню, на якім мы знаходзімся па лыжах, ды і па біятлоне, — тут. Дойдуць да ўзроўню Домрачавай, адправім на ледавікі», — сказаў ён.

«Больш паўтараць не буду!» — папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?