У Мсціславе ў ноч на 13 лютага з-за невядомай прычыны загарэлася буйная прыватная крама, якая гандлюе мэбляй і будматэрыяламі. Пацярпелых няма.

Як паведамілі у Магілёўскім абласным упраўленні МНС, інфармацыя пра пажар паступіла прыблізна ў 4.00. Пасля прыбыцця першага падраздзялення дах крамы гарэў адкрытым полымем.

Будынак быў аднапавярховым блочным, меў мансардны паверх. «Мансардны паверх плошчай 200 квадратных метраў і мэбля, якой там гандлявалі, згарэлі поўнасцю», — паведаміў памочнік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вадзім Урублеўскі, зазначыўшы, што прычыны ўзгарання пакуль устанаўліваюцца, аднак вядома, што яно пайшло зверху.

Агнём нанесены ўрон і першаму паверху плошчай 450 квадратных метраў, дзе прадаваліся будматэрыялы.

Паводле слоў Урублеўскага, крама належыць прыватнай асобе і не была застрахаваная. Праверку факта ўзгарання пачаў Мсціслаўскі РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?