«НН» прапанавала сваім чытачам сфатаграфавацца да Дня святога Валянціна са сваёй парай. У гэтым годзе ў Рэдакцыю трапіла больш за 20 заявак. Не з усімі мы паспелі скантактавацца, каб паспець сфатаграфаваць да свята, нехта з ахвочых знаходзіўся не ў Мінску. Удзячныя тым, хто паспеў знайсці час для здымак. Усім ім зычым вернага кахання і слаўнага роду. І просім запісаць у нататніках: наступны раз скантактавацца з НН праз 10, 25 і 50 гадоў.

Фотыздымкі на галоўнай старонцы будуць мяняцца, кожная пара туды трапіць.

Яўген (24) і Хрысціна (23). Сустракаліся 2,5 года і паўгода таму ажаніліся. Парк Чалюскінцаў.

Чаропкі Міхась (28) з Асіповічаў і Марына (25) з Віцебска. Міхась працуе над літаратурным праектам, а Марына — фатограф.


Алесь (29) і Настасся (21) Красоўскія. Алесь праграміст, а Настасся вывучае дызайн адзення.

Менчукі Хведар (26) і Паліна (25) Касцючэнкі. Хведар працуе ў сферы медыцынскага турызму, а Паліна знаходзіцца ў творчым адпачынку. Жанатыя паўгода.

Віталь (22) і Хрысціна (20). Сустракаюцца больш за год. Хрысціна вывучае спецыяльнасць інжынера-будаўніка, а Віталь працуе ў Мінску.

Аляксей (28) фінансіст і Сняжана (27) брэнд-менеджар. Разам 5 гадоў, а апошнія паўтара — муж і жонка.

Аляксандр (23) і Хрысціна (21). Хрысціна вывучае мэнеджмент сацыякультурнай дзейнасці, а Аляксандр — аўтамабіліст. Сустракаюцца нядаўна.

Андрэй (23) і Ганна (21). Ажаніліся летась.

Сяргей (30) настаўнік беларускай мовы і Лізавета (30) менеджар-выкладчык. Разам на ўсё жыццё.

Павел і Марыя — маладая пара з Мінска. Сустракаюцца паўтара года.

Станіслаў і Вераніка. Станіслаў працуе ў банкаўскай сферы, а Вераніка — спецыяліст па турызме. Знаёмыя са школы і ўжо 2,5 года як жывуць у шлюбе.

Дзень святога Валянціна адзначаецца ў гонар раннехрысціянскага святога, што насіў гэтае імя, але паходзіць ад рымскіх Луперкалій, фестывалю эратызму ў гонар багоў кахання.

Святога Валянціна ў 269 годзе н. э. рымскі імператар Клаўдзій II загадаў забіць за прапаведніцкую дзейнасць сярод моладзі. Ён быў пакараны 14 лютага.

У Сярэднявеччы жыццё св. Валянціна пачало абрастаць легендамі. Паводле іх, імператар забараніў мужчынам жаніцца, каб лепш ваявалі, а святар Валянцін употай асвячаў шлюбы. Святара асудзілі на смерць. У турме ён пазнаёміўся з дачкой наглядчыка — Юліяй. Закаханы святар перад смерцю напісаў ёй прызнанне ў каханні — валянцінку. Гэтая духоўная легенда змяніла паганскае гульбішча.

І хоць свята не з’яўляецца дзяржаўным у ніводнай краіне, адзначаюць яго цяпер усюды, акрамя Паўночнай Карэі і т.п., дзе дагэтуль кіруюць сучасныя клаўдзіі.

Глядзі яшчэ:

Беларускае каханне 2013: закаханыя чытачы НН на дзень Святога Валянціна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?