Увечары 14 лютага ў Парку дружбы народаў мінчукі запусцілі некалькі сотняў нябесных ліхтарыкаў. Удзел у рамантычным флэшмобе ўзялі і моладзь, і людзі больш сталага веку. Ліхтарыкі можна было купіць на месцы, але дзеля гэтага трэба было стаяць у вялікай чарзе.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?