Па дадзеных штаба АТА, па стане на 5:00 (6:00 па Мінску), у цэлым захоўваецца рэжым артылерыйскай цішыні.

Пра гэта паведамляе кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Святаслаў Цэголка на сваёй старонцы ў Facebook.

«Усяго зафіксавана 10 абстрэлаў пазіцый украінскіх вайскоўцаў, 6 з іх па блокпастах у раёне двух населеных пунктаў: Чарнухіна і Залатое», — сказана ў паведамленні.

Пакуль рана рабіць высновы, аднак ад выканання Расіяй дамоўленасцяў у Мінску залежыць, ці ўдасца спыніць вайну, адзначае таксама Цэголка.

Агонь баевікамі калі і вёўся, то бессістэмна, ахвяраў няма.

Нагадаем, згодна з Мінскім дамоўленасцям з 00:00 15 лютага дзейнічае рэжым спынення агню. Адпаведны загад даў прэзідэнт Украіны Пятр Парашэнка. 

Як паведамляюць карэспандэнты інфармацыйных агенцтваў з Данецка, кананада вакол горада раптоўна сціхла ад поўначы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?