Токць Сяргей. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў.
Другая палова ХІХ — першая траціна ХХ ст.
Менск: Тэхналёгія, 2007. — 308 с.

У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна‑культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ — першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары. Да стрыжнёвых праблем гэтай манаграфіі належаць пытаньні пашырэньня беларускай самасьведамасьці сярод вясковага насельніцтва, нацыятворчая роля інтэлігенцыі сялянскага паходжаньня. У дадатку да манаграфіі зьмешчаныя мікрагістарычнае дасьледваньне Берштаў і фрагмэнты дзёньнікаў беларускага актывіста ТБШ Пётры Сеўрука.

Пра аўтара:


Сяргей Токць нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Бершты . Вывучаў гісторыю ў Горадні й Менску. Спэцыяліст у галіне гісторыі Беларусі ХІХ—ХХ стст. Аўтар навуковых прац, прысьвечаных сацыяльным, культурным і гаспадарчым зьменам у жыцьці беларускага сялянства ва ўмовах распаду традыцыйнага аграрнага грамадзтва. Жыве і працуе ў Горадні.

Замовіць кнігу можна на knihi.net

Паводле blog.grodno.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0