Як паведамляюць нямецкія СМІ, дэпутаты Бундэстага заклікаюць уручыць канцлеру Нямеччыны Ангеле Меркель Нобелеўскую прэмію міру пасля таго, як падчас перамоваў з яе ўдзелам у Менску былі дасягнутыя дамоўленасці ў справе мірнага ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны.

«Тое, чаго спадарыня Меркель разам з прэзідэнтам Францыі Аляндам дасягнулі ў Мінску, неверагодна. Калі дзякуючы гэтаму ўсталюецца працяглы мір, Нобелеўская прэмія за такое дасягненьне будзе лагічным крокам», — заявіў у інтэрв'ю выданьню «Bild am Sonntag» дэпутат Бундэстага і старшыня нямецка-ўкраінскай парламенцкай групы Карл-Георг Вельман. Пры гэтым палітык засцярог ад заўчаснага аптымізму, паколькі, па яго словах, пакуль гаворка ідзе аб рэжыме спынення агню, не маючы ніякіх гарантый, што пагадненне выконваецца.

Дэпутатка Бундэстага Сільвія Панцялей гэтаксама падтрымала ідэю аб уручэнні нямецкай канцлерцы прэміі міру:

«Тады, як іншыя палітыкі спрабуюць сутыкнуць ілбамі народы Еўропы, Ангела Меркель бачыць сваю місію ў аб’яднанні кантынента і далейшым прасоўванні вялікага праекту маці і бацькоў аб’яднанай Еўропы», — лічыць Сільвія Панцялей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?