Надзвычайнае здарэнне адбылося ў вёсцы Кастрычнік Лагойскага раёна раніцай 15 лютага, паведаміла ў сваім фэйсбуку прадстаўнік Следчага камітэта Таццяна Беланог.

У выніку выбуху ацяпляльнага катла адбылося частковае разбурэнне кацельні. Памяшканне, размешчанае асобна ад навучальнага корпуса, абаграваліся дровамі. У выніку выбуху загінуў мужчына, мясцовы жыхар, 1990 года нараджэння.

На месца здарэння прыбылі следчыя УСК па Мінскай вобласці, следча-аператыўная група СК, супрацоўнікі МНС, прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, перасоўная крыміналістычная лабараторыя.

У ходзе праверачных мерапрыемстваў следствам атрыманыя папярэднія дадзеныя, якія сведчаць, што асноўнай прычынай выбуху стаў чалавечы фактар, невыкананне тэхнікі бяспекі.

Па дадзеным факце Лагойскім РаСК заведзена крымінальная справа па арт. 144 КК (прычыненне смерці па неасцярожнасці). Па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя двое работнікаў кацельні, 1975 і 1953 г. н. У момант выбуху качагары разам з загінулым знаходзіліся ў памяшканні кацельні. З падазраванымі працуюць следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?