Сур'ёзныя наступствы прадухілілі супрацоўнікі палка патрульна-паставой службы ў Лідзе, паведамляе прэс-служба Гродзенскай абласной міліцыі.

Заўважыўшы аўтамабіль, манера кіравання якім наводзіла на падазрэнне пра стан вадзіцеля, яны спынілі транспартны сродак. Пра тое, што кіроўца інвалід другой групы па псіхічным захворванні высветлілася, толькі калі затрыманага даставілі ў Лідскі РАУС.

46-гадовы мясцовы жыхар каля гадзіны ночы прыйшоў на стаянку, дзе звычайна адпачываюць кіроўцы вялікагрузных аўто, пагрукаў у акенца аўтамабіля «Ман», разбудзіў кіроўцу і прадставіўся супрацоўнікам разведкі.

Прычым прыналежнасць да спецслужбаў у мужчыны пастаянна змянялася: то КДБ, то ЦРУ. Спрасонку дальнабойнік нават не здагадаўся праверыць у «агента» дакументы.

У далейшым, калі лжэразведчык агледзеў груз і абшукаў кіроўцу, паўстала патрабаванне скарыстацца транспартным сродкам.

Кіроўца сеў з боку, а зламыснік уладкаваўся за рулём. Так і паехалі катацца па горадзе, але на шчасце, дзякуючы пільнасці міліцыі грузавік ўдалося своечасова спыніць.

У райаддзеле затрыманы таксама распавядаў пра сілавыя структуры, у падзяку за праяўленую пільнасць клікаў на службу да сябе ў разведку, аднак у зробленым прызнаўся.

Заведзена крымінальная справа па факце крадзяжу, аднак мужчына ужо накіраваны на лячэнне ў спецыялізаваную медустанову.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру