Украінскі бок пакуль не гатовы да адводу цяжкага ўзбраення з зоны канфлікту на ўсходзе Украіны з-за таго, што абвешчанае перамір'е не выконваецца, сказаў прадстаўнік спецаперацыі ўкраінскіх вайскоўцаў Андрэй Лысенка.

«Умовай для адводу цяжкіх узбраенняў ад лініі сутыкнення з'яўляецца выкананне першага пункта мінскіх дамоўленасцей — гэта спыненне агню. 112 абстрэлаў — гэта не паказчык спынення агню, таму пакуль што мы не гатовыя цяжкія ўзбраення адводзіць», — сказаў Лысенка.

Таксама паведамляецца, што за суткі загінулі 5 і параненыя 25 украінскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?