Яму было 68 гадоў. Валянцін Шуклін нарадзіўся ў Мінску ў 1946-м. Скончыў юрфак БДУ, пасля чаго 20 гадоў адпрацаваў у органах пракуратуры. У маі 1998 года быў абраны суддзёй Канстытуцыйнага суда. Знялі яго з пасада ў маі 2009 года.

Апошнім часам Валянцін Шуклін займаў пасаду старшыні трацейскага суда пра Асацыяцыі беларускіх банкаў.

У прэсе прозвішча Шукліна з’яўлялася ў сувязі са з’яўленнем у краіне «спісаў неявыязных», куды часта без дай прычыны запісвалі вядомых апазіцыянераў. «Канстытуцыйны суд праверыў гэтае пытанне. І прыйшлі да высновы, што ўсё абгрунтавана», - казаў суддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?