Спікер дзяржаўнай Думы Расіі Сяргей Нарышкін накіраваў Еўрапейскаму парламенту і Радзе Еўропы дзіўны ліст, у якім ён называе вайну ва Украіне «барацьбой супраць нацызму» і абяцае «мабілізаваць усе сілы Расіі для абароны стабільнасці ва ўсёй Еўропе».

deita.ru

deita.ru

Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным на сайце Newsweek. У Швецыі гэтыя пагрозы Масквы выклікалі абурэнне.

У лісце Нарышкін «папярэджвае», што існуе пагроза «новага падзелу Еўропы», якая паступае ад санкцый Захаду супраць Расіі, вайны ва Украіне і тэрарыстычных нападаў у Парыжы, якія адбыліся ў студзені. Паводле інфармацыі выдання, расійскі спікер лічыць, што мірнае жыццё 800 мільёнаў еўрапейцаў пад пагрозай.

Нарышкін заклікае Еўрапейскіх парламентарыяў спыніць крызіс і абвастрэнне ў духу халоднай вайны.

«Мы не павінны дазволіць, каб нашчадкі нацызму, гэтай злачыннай ідэалогіі, выклікалі новы падзел у еўрапейскай сям'і нацый. Такі падзел ужо аднойчы прывёў да смерці і няшчасцяў, пакут і зламаных лёсаў, голаду і спусташэння ў нашай гісторыі», — цытуе выданне ліст Нарышкіна.

Расійскі палітык заклікае еўрапейцаў «усвядоміць», перад якой небяспекай аказалася Еўропа, і прыкласці намаганні, каб захаваць мір на кантыненце». Ліст адрасаваны АБСЕ, Еўрапейскаму парламенту, нацыянальным парламентам краін Еўропы і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Яго тэкст з'явіўся ў шведскай прэсе і выклікаў абурэнне ў палітыкаў у Стакгольме. Некаторыя з іх нават лічаць, што Нарышкін, выкарыстоўваючы дыпламатычную мову, пагражае Еўропе вайной, калі Расіі далей будуць перашкаджаць весці вайну ва Украіне. У гэты ж час, выданне піша, што ў Еўрапарламенце пракаментавалі, што нічога не ведаюць пра ліст ад Нарышкіна з пагрозамі. Раней іншы расійскі парламентарый Аляксей Пушкоў прыгразіў Еўропе вайной, калі ЗША ўзброяць Украіну. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?