Фота: Аляксандр Арсёнаў, IT.TUT.BY

Фота: Аляксандр Арсёнаў, IT.TUT.BY

«Мінсктранс» паведаміў аб паўторным запуску сэрвісу «Віртуальнае табло», дасяжнага праз браўзер з настольных камп’ютараў і смартфонаў. Для выкарыстання сэрвісу цяпер патрэбная рэгістрацыя з пазначэннем электроннай пошты і ўводам «капчы».

На момант публікацыі сэрвіс дазваляў рэгістрацыю, але выдаваў памылку па ўваходзе ў акаўнт.

На старонцы «Віртуальнага табло» дагэтуль захавалася прыпіска «Доследная эксплуатацыя».

Сэрвіс «Віртуальнае табло» паказвае месцазнаходжанне гарадскога наземнага транспарту ў рэальным часе. Ён быў запушчаны «Мінсктрансам» у маі 2014 года ў тэставым рэжыме. Меней чым праз месяц сэрвіс прыпыніў працу.

Паводле афіцыйнай версіі, тэставанне сэрвісу было завершанае і ён быў здадзены на дапрацоўку. Паводле іншай версіі, «Мінсктранс» не захацеў дзяліцца дасягненнямі: да сэрвісу атрымалі доступ баковыя распрацоўшчыкі, якія выпусцілі зручную мабільную праграму, што карысталася звесткамі «Віртуальнага табло» і тэарэтычна магла зарабляць на рэкламе. Паведамлялася, што сэрвіс быў не адключаны, а заблакаваны для большай часткі карыстальнікаў — некаторыя выпадкова атрымлівалі доступ да поўнага функцыяналу.

Адзначалася, што сэрвіс распачаў працу напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі і прыпыніў у хуткім часе па яго завяршэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?