Міжнародны калектыў прафесійных астраномаў пацвердзіў ранейшае назіранне астраномаў-аматараў. Упершыню заўважаная аматарамі ў сакавіку 2012 года дымка ля паўднёвага полюсу планеты двойчы паказалася спецыялістам.
Дымку бачылі цягам дзесяці дзён з перапынкам у месяц, яна не ёсць хібнасцю прыбораў, распавядаюць навукоўцы ў часопісе Nature.
Воблака раскідалася на тысячу кіламетраў на вышыні 200 кіламетраў.
Яно не можа належыць атмасферы Марса, якая не мае аблокаў вышэй за 100 кіламетраў. Адна з тэорый кажа пра своеасаблівае марсіянскае палярнае ззянне (у тысячу раз мацнейшае за зямныя аналагі), іншая — струмені вуглякіслага газу і часцінкі вады, што ўтварылі воблака на незвычайнай вышыні супраць вядомых сёння законаў марсіянскай атмасферы.