Украінскія вайскоўцы ў раёне Дэбальцава масава атрымліваюць СМС з заклікамі здацца.

«Лайф традыцыйна застаецца тут самай здатнай сувяззю, менавіта на яго (і яшчэ ледзь на Кіевстар) ваенныя масава атрымліваюць СМС з заклікамі здацца», — піша журналістка выдання «Новое Время» Анастасія Бяроза, якая знаходзіцца ў пасёлку Луганскае.

Журналістка дадае, што такія паведамленні выклікаюць у ваенных толькі смех, але, «напэўна, могуць расхістваць і без таго знясіленыя нервы», — адзначае журналістка.

У той жа час у каментарах чытачы распавядаюць аб магчымым алгарытме рассылкі падобных СМС.

«СМС адпраўляюцца фальшывай базавай станцыяй, якая знаходзіцца прыкладна ў радыусе да 1 км ад апарата. Гэтая станцыя пеленгуе ўсе уключаныя GSM перадатчыкі ў гэтай зоне (і вызначае іх колькасць). А мы не маем сродкаў радыёэлектроннай разведкі каб запеленгаваць іх», — піша карыстальнік Раман Амельчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?