Фота: thenomad.info

Фота: thenomad.info

Каралеўства Іарданія анансавала поўны пераход рэлігійных устаноў на альтэрнатыўныя крыніцы энергіі, перадае The Nomad. Каралеўства называе сябе лідарам Арабскага свету па вытворчасці электраэнергіі з альтэрнатыўных крыніц.

Па словах кіраўніка Дэпартамента аднаўляльнай энергіі Ахмеда Абу Саа, фотаэлектрычныя сонечныя сістэмы для вытворчасці электраэнергіі будуць усталяваныя ў мячэцях Каралеўства ў межах праекту, што будзе ажыццяўляцца на працягу гэтага года.

Для пачатку ад сонечнай энергіі будуць засілкаваныя 120 мячэцяў. Калі праект дакажа эфектыўнасць, усе 6 тысяч мячэцяў краіны атрымаюць сонечныя панэлі на дахах.

Іарданія імпартуе каля 96% электраэнергіі штогод. І штогод расце як спажыванне, так і тарыфы.

На год у 6-мільённай краіне будуецца блізу 150 новых мячэцяў. Каб праводзіць пяць малітваў на дзень, мячэць мусіць плаціць за асвятленне і кандыцыянаванне штомесяц каля тысячы іарданскіх дынараў — прыкладна 1400 даляраў. Выкарыстанне сонечнай энергіі можа заўважна скараціць выдаткі на рэлігійныя ўстановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?