Мінскае «Дынама» з буйным лікам прайграла ў рэгулярным чэмпіянаце КХЛ піцерскаму СКА (1:7).

Такім чынам, «зубры» прайгралі чацвёрты матч запар.

У рэгулярным чэмпіянаце мінчукам яшчэ трэба будзе згуляць дома з «Ёкерытам» (20 лютага) і рыжскім «Дынама» (22 лютага). Апошні матч «рэгуляркі» «Дынама» правядзе на выездзе супраць маскоўскіх аднаклубнікаў (24 лютага).

«Дынама» гарантавала сабе месца ў плэй-оф. Гульні гэтай стадыі пройдуць з 27 лютага па 17-23 красавіка.

Прычым у першай стадыі сустрэнуцца або з «Ёкерытам». або з маскоўскім «Дынама».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0