У суботу жонку намесьніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча Мілану на выхадзе з кватэры перанялі два міліцыянта і двое ў цывільным. Яны спрабавалі прайсьці разам зь ёй у кватэру і перадаць позву для Алеся. Яна адмовілася іх упусьціць і спрабавала дастаць тэлефон, пры гэтым адзін з прысутных шарпануў ёй руку. У выніку Мілану разам з 7-гадовай дачкой даставілі ў РУУС, але пасьля адпусьцілі. Позва была на 11.00 21 студзеня — за гадзіну да пачатку мітынгу пратэсту супраць эканамічнай палітыкі ўладаў, які лідэры апазыцыі склікаюць на Кастрычніцкай плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?