Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, выступаючы перад камандным складам Узброеных Сіл.

«Любыя ўзрушэнні тут — гэта выклікі і пагрозы для нацыянальнай бяспекі», — адзначыў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ў краіне прынятыя ўсе неабходныя рашэнні, у тым ліку кадравыя, каб эканоміка магла функцыянаваць.

«Я нядаўна сказаў і прэм'еру, і новаму складу ўрада: вам ніхто не перашкаджае — дзейнічайце! Але пагаршэння сітуацыі ў эканоміцы быць не павінна. Вытрымаем гэты трэнд, не абавязкова ужо занадта дадаць сёлета, захаваем тое што ёсць у гэты крызісны цяжкі час, звязанае са знешнім уздзеяннем на нашу эканоміку, — значыць, у нас будзе мір і спакой, і ніякія каляровыя рэвалюцыі нас з ног на галаву не паставяць», — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?