Праект Global Ecological Land Unit map створаны Геалагічнай службай ЗША. Звесткі сабраныя з усіх магчымых крыніц — карт глебаў, спадарожнікавых здымкаў, ад кліматычных станцый, з лічбавых мадэляў мясцовасці.

Праглядзець карту ці адукацыйную праграму.

Уся планета апісаная з дакладнасцю ў 250 метраў. Адзін піксель карты можа быць апісаны як, напрыклад, «вечназялёныя ўзгоркі з вулканічнай пароды з пераважна вечназялёнымі лясамі.

Беларусь не выключэнне:

Такую карту могуць выкарыстоўваць навукоўцы розных галін, прадстаўнікі самых розных служб. Напрыклад, яна спатрэбіцца пры планаванні забудовы ўчастка зямлі ці адсочвання змены клімату і экасістэмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?