У чацвер, 19 лютага, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў узначаліў сумесны рэйд чачэнскіх і стаўрапальскіх сілавікоў у Пяцігорску, паведамляе Чачэнская дзяржаўная тэлерадыёкампанія «Грозны».

У ходзе паліцэйскай аперацыі былі затрыманыя каля 200 наркаманаў — выхадцаў з Чачні. Усе яны былі дастаўленыя ў Чачню, пасля чаго Кадыраў публічна зганіў іх.

Як піша стаўрапольская «Камсамолка», жыхары Пяцігорска паскардзіліся на тое, што жыхары Чачні апанавалі аптэкі горада, дзе яны купляюць псіхатропныя прэпараты, якія немагчыма купіць у Чачні.

«Мне напісала адна дзяўчына, маўляў, прыязджайце, пастойце ля нашай аптэкі, ўбачыце «сапраўдных чачэнцаў», — распавёў Кадыраў. — «Чаму вы не спрабуеце жыць як нармальныя людзі, чаму вам не сорамна? П'яце гэтыя таблеткі, а потым едзеце ваяваць у Сірыю забіваць нявінных людзей! Ваш лад жыцця такі далёкі ад ісламу, навошта вы носіце бароды?»

Сумесную аперацыю праводзілі паліцыя Чачні і Стаўраполля. Усяго было затрымана каля 200 чалавек, усе яны былі дастаўлены ў рэзідэнцыю Кадырава, дзе ён іх публічна зганіў ў тэлеэфіры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?