З дапамогай сайту MnePatrebna.by кожны беларус можа прызнацца ў пачуццях да роднай мовы і распавесці, чаму ён лічыць яе патрэбнай для сябе, беларусаў ці цэлага свету.

Магчыма, Вы ўжо сустракалі ў сацсетках флэшмоб «Я ведаю, што мала хто ўбачыць мой статус, але часам, калі мне сумна, я пасыпаю сябе зямлёй і ўяўляю, што я бурак».

Яго сутнасць у тым, каб проста прыцягнуць увагу фрэндаў статусам з пацешным тэкстам і такім чынам трохі падтрымаць жыццё беларускай мовы. Гэтая невялічкая ініцыятыва і натхніла пэўную беларуска-рускую каманду на стварэнне сайта mnepatrebna.by — месца, дзе будуць збірацца ўсе думкі беларусаў наконт таго, чаму беларуская мова павінна жыць.

Функцыянал «МнеПатрэбна» просты:

  1. Вы пішаце ў twitter, facebook ці instagram пост з хэштэгам #мнепатрэбна аб тым, чаму беларуская мова для Вас важная, што яна значыць для Вас, што робіць яе асаблівай сярод іншых моў і астатняга.
  2. Ваш допіс з'яўляецца ў стужцы сайта mnepatrebna.by

Не забывайце дадаваць фота аб тым, што сімвалізуе для Вас беларускую мову. І не абмяжоўвайце сябе адным пастом!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?