Тызер кліпа:

Фольк-гурт Vuraj зняў свій дэбютны відэакліп на песню «Сасна пахілілася» з альбома «Раёк». Але сам гурт пакуль не бачыў выніковую работу рэжысёра, распавядае Generation.by.

Гурт дамовіўся зрабіць кліп з рэжысёрам Арцёмам Лобачам, работы якога ўдзельнікам гурта заўжды падабаліся, ды далі рэжысёру самому абраць песню.

Рэжысёр абраў «нефарматную» 7-хвілінную песню «Сасна пахілілася».

Лідар гурта Сяргей Доўгушаў тлумачыць: песня спалучае і нэа-фольк, і класічны фольк, і мінімалізм. «Сасна» — хрэсьбінны спеў, рэдкая з’ява, што сустракаецца пераважна ў беларускай культуры. Як у песні, так і ў кліпе заўважнае спалучэнне хрысціянства з язычніцкімі традыцыямі.

Кліп здымаўся на Гродзеншчыне ў натуральных умовах.

Гурт страціў асвятленне, зламалася дым-машына — прыйшлося выкарыстоўваць натуральнае святло і разводзіць вогнішчы.

Выніковую версію сам гурт пакуль не бачыў. Нават сцэны з акторамі рэжысёр здымаў асобна. Але Доўгушаў мяркуе, што кліп выйдзе добрым: «Мы думаем, што кліп можна будзе паказаць на замежных кліпавых і кіна-фэстах, ягоная асноўная каштоўнасць – праца рэжысёра Арцёма Лобача, які стварыў кароткі мастацкі фільм на аснове нашай песні, і выдатная праца аператара Аляксандра Алейнікава».

Прэзентацыя кліпу адбудзецца 27 лютага на канцэрце ў Studio 67 (Партызанскі пр-т, 2а). Пачатак у 19:00, уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?