Сёння, 20 лютага, на «Мінск-Арэне», магчыма прайшла «рэпетыцыя» плэй-оф першага раўнда хакейнага турніру Кубка Гагарына (плэй-оф КХЛ).

Мінскае «Дынама» спыніла бязвыйгрышную серыю з чатырох матчаў, перамогшы сёння фінскі «Ёкерыт» з лікам 3:1.

Рэч у тым, што «Ёкерыт» (або маскоўскае «Дынама») будзе супернікам «Дынама» ў першым раўндзе плэй-оф.

Да канца рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінчукам засталося правесці дзве гульні (22 і 24 лютага — «Дынама» Рыга і «Дынама» Масква).

Кубак Гагарына стартуе 27 і 28 лютага. Першыя гульні «Дынама» правядзе або ў Хельсінкі, або ў Маскве, 2 і 3 сакавіка, незалежна ад суперніка, матчы ў Мінску.

ЦСКА — 134 (57 гульняў), СКА — 123 (58), 3. Дынама Масква — 120 (58), 4. Ёкерыт — 115 (58), 5. Дынама Мінск — 97 (58), 6. Лакаматыў — 95 (59), 7. Тарпеда — 87 (58), 8. Сочы — 83 (57).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0