Міністры фінансаў еўразоны ў пятніцу ў прынцыпе пагадзіліся падоўжыць пакет фінансавай дапамогі Афінам на чатыры месяцы. Тым самым пагроза дэфолту краіны ў сакавіку знятая, і Грэцыі не прыйдзецца выходзіць з зоны еўра, што магло б выклікаць не да канца прадказальныя палітычныя і фінансавыя турбуленцыі. Можна прагназаваць, што курс еўра зараз падрасце, тады як за апошнія тыдні ён упаў да рэкордна нізкіх за апошнія пяць гадоў пазіцый.

Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, крэдыторы Грэцыі маюць ратыфікаваць пагадненне як толькі ўрад Цыпраса на наступным тыдні прапануе пакет рэформаў для аздараўлення фінансаў Элады, што доўгія гады жыла не па сродках. 

«Сёння ўвечары быў зроблены першы крок у працэсе аднаўлення даверу», — сказаў Ерун Дэйсэльблюм, міністр фінансаў Нідэрландаў і кіраўнік Еўрагрупы — рады 19 міністраў фінансаў краін Еўразоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?