20 лютага ў Гомелі пры невядомых абставінах затрыманы і адпраўлены адбываць арышт мясцовы грамадскі актывіст Кастусь Жукоўскі.
Як паведаміла яго жонка Алена, прыкладна ў абед 20 лютага з ім знікла тэлефонная сувязь. Увечары ёй патэлефанавала невядомая жанчына, якая паведаміла, што Кастусь Жукоўскі арыштаваны на 10 сутак, піша БелаПАН.
У Цэнтральным РАУС пацвердзілі, што такі грамадзянін дастаўляўся ў аддзел нібыта «за дробнае хуліганства ў аблвыканкаме». У ІЧУ таксама пацвердзілі, што затрыманы знаходзіцца ў іх.
Жукоўскі — беларускі патрыёт і актывіст Хрысціянскай дэмакратыі.
Абставіны і прычыны затрымання невядомыя.