Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора Мазырскага раёна Сяргей Беневаленскі, злачынствы былі здзейснены ў жніўні 2014 года.

У судзе Мазырскага раёна слухаецца справа, распачатая па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у дачыненні да двух жыхароў райцэнтра: мужчыны 1979 года нараджэння і яго сужыцелькі 1986 года нараджэння. Пара абвінавачваецца ў шэрагу злачынстваў, учыненых у дачыненні да маладой жыхаркі Мазыра.

Жыхарка Мазыра, якая мае на ўтрыманні дваіх малалетніх дзяцей, пражывала з сужыцелем. На глебе рэўнасці ў яе паўсталі прэтэнзіі да былой сужыцелькі свайго прыяцеля. Жанчына вырашыла «адпомсціць», заклікаўшы на дапамогу сужыцеля. Былую сяброўку мужчыны яны сустрэлі ў яры. Там здзейснілі гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару і прымусілі пад пагрозамі паехаць зь імі ў кватэру мужчыны. Тут яны сілком каля тыдня ўтрымлівалі жанчыну, здзекаваліся з яе і гвалтавалі. Таксама ў пацярпелай забралі банкаўскую картку, з якой знялі грашовыя сродкі.

Праз тыдзень знаёмыя сталі шукаць жанчыну, патэлефанавалі абвінавачанаму. Ён спалохаўся, і жанчыну адпусцілі. Пацярпелая звярнулася ў міліцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?