У Маскве праходзіць акцыя руху «Антымайдан» у сувязі з гадавінай пратэстаў на Майдане ў Кіеве, калі загінула больш за сотня дэманстрантаў і абрынуўся рэжым Януковіча. «Антымайдан» называе падзеі ў Кіеве «пераваротам».

Тысячы людзей удзельнічаюць у акцыі, якая актыўна прасоўваецца ў падкантрольных дзяржаве сродках масавай інфармацыі пад лозунгам «Год Майдану. Не забудзем, не даруем».

У дэманстрацыі удзельнічаюць не менш за 10 тысяч чалавек.

Шэсце праходзіць у цэнтры Масквы — ад Страснога бульвара да плошчы Рэвалюцыі, дзе запланаваны мітынг.

Дэманстрацыя разбітая на групы — па тэрытарыяльнай і палітычных прыкметах, у кожнай групы — свае лозунгі, транспаранты і сімволіка. На чале калоны ідуць казакі. Многія дэманстранты прыехалі з іншых рэгіёнаў Расіі; тыя, што прыбылі з Падмаскоўя, паведамілі, што іх прывозілі арганізавана, аўтобусамі.

Напярэдадні расейскія СМІ актыўна заклікалі далучыцца да акцыі ўсіх, хто лічаць сябе «патрыётамі» і выступаюць супраць «рэвалюцый».

Рух «Антымайдан» быў створаны крыху больш за месяц таму, з галоўнай задачай, як сцвярджаюць арганізатары — «збірацца там, дзе збіраецца апазіцыя», каб не дапусціць «каляровых рэвалюцый» у Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?