У Службе бяспекі Украіны (СБУ) паведамілі, што палявы камандзір апалчэння Матарола, хутчэй за ўсё, забіты. Пра гэта паведамляе УНП.

«Магчыма, яго паплечнікі ўжо і знішчылі. Яны знішчаюць адзін аднаго, спрабуючы выйсці на аператыўныя пазіцыі», — заявіў кіраўнік галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Васіль Воўк.

Паводле яго слоў, палявы камандзір падазраецца ў здзеках, катаваннях і публічных расстрэлах людзей. «Ён проста падыходзіў і з пісталета забіваў людзей. У нас ёсць доказы тых закладнікаў, якія вярнуліся з палону», — сказаў Воўк.

Матарола — «Нашай Ніве»: «Беларусы нармальныя хлопцы, мне толькі не падабаецца, што іх Бацька на 15 гадоў пасадзіць хоча»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?