Прэзідэнт заклікаў усіх адмовіцца ад «шматгадовай звычкі» святкаваць Дзень абаронцы айчыны 23 лютага. Дзень абаронцы айчыны ва Украіне святкуецца 14 кастрычніка, а не 23 лютага.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Facebook прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Вы ведаеце, што я прыняў рашэнне абвясціць Днём абаронцы Айчыны не 23 лютага. Мы выбралі свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, 14 кастрычніка. Наша казацкае свята. Я разумею, у сілу інерцыі, шматгадовай звычкі жанчыны будуць віншаваць сваіх мужчын. Тут кожны вольны прымаць сваё рашэнне, але дзяржаўна-палітычнай афарбоўкі дзень 23 лютага з гэтага часу і назаўсёды пазбаўлены», — паведаміў прэзідэнт.

Ён таксама напісаў, што жонка не будзе яго віншаваць 23 лютага, а пачакае да 14 кастрычніка і заклікаў усіх паследаваць іх прыкладу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?