Тэракт у горадзе Потыскум (штат Ёбе) на паўночным усходзе Нігерыі, у выніку якога загінулі пяць чалавек, здзейсніла сямігадовая дзяўчынка.

Паводле апошніх дадзеных агенцтва France Press, як мінімум 19 чалавек шпіталізаваныя.

Па сведчаннях відавочцаў, дзяўчынка здзейсніла самападрыў пасля таго, як адмовілася прайсці дагляд пры ўваходзе на гарадскі рынак.

Як мяркуецца, за тэрарыстычнай атакай стаіць радыкальная групоўка «Бока харам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?