У перадапошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінскае «Дынама» перамагло рыжскіх аднаклубнікаў з лікам 1:0.

За 20 секундаў да канца сустрэчы шайбу закінуў Раян Вескі.

«Дынама» набрала 100 ачкоў і заняла 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Апошні матч рэгуляркі «Дынама» правядзе 24 лютага ў гасцях супраць маскоўскага «Дынама». Цікава, што ў выпадку перамогі беларускага клуба 24 лютага і перамогі, у сваю чаргу, «Ёкерыта» над «Слованам» у асноўны час, у плэй-оф паміж сабой згуляюць мінскае і маскоўскае «Дынама». У іншых выпадку (параза беларусаў ад масквічоў, перамога «Слована» на фінамі) у плэй-оф мінскае «Дынама» будзе гуляць з «Ёкерытам».

ЦСКА — 137 (59), СКА — 123 (59), Дынама Масква — 120 (59), Ёкерыт — 117 (59), 5. Дынама Мінск — 100 (59), 6. Лакаматыў — 95 (59)…

Першыя матчы плэй-оф пройдуць у гасцях 26 і 27 лютага, матчы ў Мінску — 2 і 3 сакавіка. Серыя — да чатырох перамогаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0