Украінская армія не можа пачаць адвод цяжкіх узбраенняў з лініі фронту на ўсходзе краіны да таго часу, пакуль сепаратысты не спыняць абстрэл яе пазіцый, заяўляюць у Кіеве.
Прадстаўнік прэс-цэнтра АТА Анатоль Стэльмах заявіў журналістам, што сепаратысты працягваюць весці агонь.
Абодва бакі канфлікту ў гэтыя выхадныя дамовіліся аб тым, што пачнуць адводзіць цяжкія ўзбраенні ў бліжэйшы час.
Чакаецца, што сепаратысты пачнуць адводзіць узбраенні ў аўторак.
Мінскія пагадненні прадугледжваюць, што бакі выведуць артылерыю і танкі за межы далёкасці стральбы за два тыдні.