Кадр з фільма «Амерыканскі снайпер»

Кадр з фільма «Амерыканскі снайпер»

Уладальніка «Оскара» за найлепшы фільм, «Бёрдмена» праглядзелі толькі 12 тысяч мінчан, тым часам як «Інтэрстэлар», што атрымаў статуэтку за найлепшыя візуальныя эфекты, паглядзелі 92,5 тысячы. Аб гэтым «Еўрарадыё» распавёў дырэктар мінскага Кінавідэапракату Васіль Коктыш. Сярод іншых уладальнікаў і намінантаў на «Оскара» — «Горад герояў» (52 600), «Гатэль Гранд Будапешт» (20 500), «Апантанасць» (8 217), «Левіяфан» (4 тысячы). Для параўнання, «50 адценняў шэрага» пабачылі 70 тысяч чалавек.

З 23 лютага па 4 сакавіка ў кінатэатры «Перамога» ў Мінску зноў пакажуць фільм «Апантанасць», што атрымаў «Оскара» за найлепшы мантаж. З 5 сакавіка пакажуць фільм «Амерыканскі снайпер», які атрымаў статуэтку за найлепшы мантаж гуку.

Таксама ў Мінску плануецца паказ фільмаў «Іда», «Усё яшчэ Эліс» і «Сусвет Стывена Хокінга». Правы на іх пакуль не закупленыя.

Чытайце таксама: Оскар-2015: перамог «Бёрдмэн», найлепшы замежны фільм — «Іда», мультфільм — «Горад герояў»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?