Законапраект, падрыхтаваны Міністэрствам культуры РФ, прапануе ўвесці своеасаблівы аўтарскі збор з усіх карыстальнікаў Рунэту. Сумы агучваюцца не надта вялікія – каля 300 расійскіх рублёў (сёння каля 70 тыс. беларускіх) у год з абанента. Аднак, у масштабах краіны гэта ўжо каля 800-900 млн даляраў.

Гэтыя грошы плануецца пералічваць праваўладальнікам, праўда як гэта будзе адбывацца, пакуль не ўдакладняецца.Таксама Мінкульт прапрацоўвае пытанне аб ільготах для школьнікаў, студэнтаў, інвалідаў і пенсіянераў. Але тут ёсць пэўныя юрыдычныя нюансы: школьнікі, якім прапануецца ўвесці льготы, фармальна абанентамі не з'яўляюцца, так як за іх дагавор заключаюць бацькі.

Упершыню з ідэяй ўвесці такі аўтарскі збор выступіў Расійскі саюз праваўладальнікаў (які ўзначальвае рэжысёр Мікіта Міхалкоў) мінулай восенню.

Прапанова выклікала шмат крытыкі. Найбуйнейшыя расійскія інтэрнэт-кампаніі, у тым ліку «Укантакце», Mail.Ru Group, «Яндэкс» і «Рамблер», а таксама прадстаўнікі музычнай і кінаіндустрыі, нават напісалі зварот Пуціна. Яны раскрытыкавалі парадак збору сродкаў, прапанаваны РСП. «Антыпірацкі падатак» выклікаў крытыку не толькі IT-кампаній, але таксама тройкі вядучых аператараў сувязі (МТС, «Мегафон», «Вымпелком») і некаторых ведамстваў, у тым ліку Мінэканамразвіцця і Мінкамсувязі.

Аўтары ліста да Пуціна заявілі, што ініцыятыва РСП можа нанесці шкоду расейскім грамадзянам. Яна, на іх думку, прадугледжвае ўвядзенне сачэння за інтэрнэт-трафікам, што супярэчыць Канстытуцыі, а таксама парушае абавязацельствы Расіі пры уступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?