Як паведаміла Rockstar Games гульні, GTA V для ПК з’явіцца ў продажы на фізічных носбітах і інтэрнэт-магазінах 14 красавіка. Раней выхад быў запланаваны на 24 сакавіка.

Кампанія сцвярджае, што ёй спатрэбіцца дадатковы час на «паліроўку» камп’ютарнай версіі.

Распрацоўшчык хоча пераканацца, што гульцы атрымаюць прыемны досвед як ад гульні афлайн, так і ад рэжыму GTA Online і кааператыўных місій «Рабаванні» (апошнія будуць запушчаныя на кансолях 10 сакавіка).

У якасці кампенсацыі тым, хто здзейсніў папярэднюю замову, кампанія падорыць 200 тысяч віртуальных даляраў у GTA Online.

Новыя скрыншоты GTA V у рэжыме «Рабаванні»:

***

Нягледзячы на тое, што GTA 5 не выходзіла для персанальных камп’ютараў, гульня ставіла рэкорд за рэкордам па продажах. За першы дзень продажы дасягнулі 800 мільёнаў даляраў, а на май 2014 года склалі амаль 2 мільярды даляраў.

Верагодна, на сённяшні дзень продажы GTA 5, з улікам запуску на новых платформах, перавысілі касавыя зборы фільма «Тытанік» (2,187 млрд даляраў) і магчыма нават наблізіліся да збораў самага касавага фільма за гісторыю — «Аватара» (2,787 млрд даляраў).

У GTA 5 гулец вольны даследваць адкрыты свет плошчай з Віцебск ці Гомель. Прыняць прыйдзецца па чарзе тры альтар-эга: былога рабаўніка банкаў, а цяпер няўдалага сем’яніна Майкла, чарнаскурага гангстара Франкліна і лётчыка-вар’ята Трэвара. Троіца аб’яднаецца, каб спланаваць і здзейсніць новыя грандыёзныя злачынствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?