У першым раўндзе плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі (Кубак Гагарына) мінскае «Дынама» згуляе з фінскім «Ёкерытам».

Гэта стала вядома сёння вечарам пасля таго, як мінскае «Дынама» прайграла ў гасцях маскоўскім аднаклубнікам з лікам 1:3.

Мінчукі датэрмінова занялі 5-е месца ў Заходняй канферэнцыі і ў плэй-оф згуляюць з 4-й камандай Захаду фінскім «Ёкерытам», а маскоўскае «Дынама», што захавала за сабой трэці радок, будзе гуляць з шостай камандай канферэнцыі — яраслаўскім «Лакаматывам».

Першыя два матчы серыі, што гуляецца да чатырох перамогаў, пройдуць у Хельсінскі 26 і 27 лютага. Два матчы ў Мінску — 2 і 3 сакавіка.

Таксама ў Мінску, пры патрэбе, можа быць згуляны матч і 7 сакавіка (г.зн. шосты матч серыі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0