Фота: Bill Frymire

Фота: Bill Frymire

У раёне Лондана Соха 19 сакавіка мусіць адкрыцца «савіны» бар. На тыдзень совы спыняцца ў брытанскай сталіцы, да таго пабываўшы ў Еўропе і Азіі. Аналагічная «савіная» кавярня дзейнічае ў Токіа.

Ідэю не ацанілі абаронцы жывёл. Яны распачалі на Change.org збор подпісаў супраць «савінага» бара. На момант публікацыі сабрана каля 2700 подпісаў.

Ініцыятары збору подпісаў тлумачаць: вушы соў надта чуйныя, птушкі будуць пакутаваць ад шуму ў бары. Яны прапануюць знаёміцца з совамі ў больш прыдатных да таго месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?