Паважаныя спадары!

Калі ў мінакоў на вуліцы спытаць: «Хто такі Мацвей Смаршчок?», пэўна, усе толькі паціснуць плячамі. А на пытанне: «Ці ведаеце што-небудзь пра Анатоля Бярозку?», можа, 1 з 50 выкажа здагадку, што гэта літаратар, хутчэй за усё — паэт. I — больш нічога.

Што гэта прозвішчы адной асобы, ураджэнца Баранавіцкага павета, які «ў амерыканскім медычным свеце найбольш вызначыўся як выдатны спецыяліст», стала вядома у Беларусі толькі ў 1985 годзе, дзякуючы намаганням пісьменніка Барыса Сачанкі і вядомага дзеяча беларускага замежжа Вітаўта Кіпеля. Гэтае паведамленне асабліва зацікавіла мяне.

Нарэшце высветліў, што Мацвей Смаршчок нарадзіўся 19.02.1915 года ў вёсцы Падлессе, вучыўся ў пачатковай школе ў роднай вёсцы і ў Ляхавічах. Затым закончыў гімназію і ліцэй у Баранавічах. Як вынікае з яго ж словаў, ён «рана вырашыў стаць першым лекарам у сям’і,» хацеў быць карысным, памагаць хворым людзям».

У 1934 годзе М.Смаршчок паступіў на медыцынскі факультет Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя. Зрабіўся актыўным сябрам студэнцкага саюзу. Вучыўся і адначасова працаваў амаль увесь час вучобыы ва ўніверсітэце асістэнтам прафесара кафедры фізіялогіі. I ў той жа час друкаваў свае вершы ў віленскіх перыядычных выданнях пад псеўданімам Анатоль Бярозка. Быў знаёмы з Максімам Танкам, які не сумняваўся, што «з яго вырас бы цікавы і сур'ёзны паэт…», і падараваў яму свой зборнік «На этапах» з аўтографам. Наогул у 1939 годзе (годзе заканчэння вучобы ва ўніверсітэце) А. Бярозка называўся «выбітнейшым беларускім літаратарам, які застаўся ў Вільні». Той жа хацеў «як мага хутчэй… атрымаць лекарскі дыплом». «Галава мая, — успамінаў ён, — была ахутана рамантычнымі думкамі пра службу сярод нядужага ды няшчаснага беларускага сялянства…»

Наступныя грозныя падзеі, якія імкліва і дынамічна адбываліся ў свеце і на роднай зямлі, прымусілі М.Смаршчка забыць пра паэзію, ператварыцца ў вандроўніка і праявіць сябе амаль ва ўсіх галінах лекарскай справы. Спачатку ён быў прызначаны на працу лекарам Брэст-Літоўскай чыгункі ў Івацэвічы, Янаў Палескі, а пасля — у Пінск. У красавіку 1941 года накіраваны ў Маскву на спецыялізацыю па хваробах вуха, носа і горла, але 22 чэрвеня тэлеграмай адкліканы назад, у Пінск. Дабраўся толькі да Оршы, дзе на працягу двух тыдняў у чыгуначным шпіталі лячыў раненых. 3 акупаванай немцамі Оршы вярнуўея дамоў,»галоўным чынам, пехатой». Працаваў лекарам у Баранавіцкім шпіталі, некаторы час загадваў аддзяяеннем заразных хвароб, кіраваў медыцынскай школай, якая забяспечвала гэты шпіталь медсёстрамі і фельчарамі. Увесну 1944 года медшколу немцы закрылі, і М.Смаршчок вырашыў дачакацца лепшых дзён у Познані, у сваякоў. Аднак у Познані адразу ж быў арыштаваны і адпраўлены ў Цюрынгію, у канцлагер «Нордгаўзен». Тут яму давя лося 9 месяцаў лячыць зняволеных, да свайго асабістага вызвалення. Да 1948 года заставаўся ў Нямеччыне. На жыццё зарабляў працай, часам далёкай ад медыцыны.

Спачатку даводзілася бываць у такім жа становішчы і ў ЗША, куды ён пераехаў. Каб мець магчымасць працаваць у Амерыцы па спецыяльнасці, М.Смаршчку трэба было вытрымаць экзамен «на прафпрыдатнасць» па-англійску. На той час англійскую мову ён ведаў яшчэ дрэнна. Таму вырашыў адказваць па-лацінску. Гэтая спроба спрацавала. 8 жніўня 1950 года беларус М.Смаршчок афіцыйна пачаў лекаваць жыхароў горада Мантысель у штаце Мінесота. Ён заўсёды хацеў быць лекарам у агульнай практыцы, аднак спачатку займеў рэпутацыю і аўтарытэт акушэра. У 1952 годзе ў кола лекарскіх клопатаў М.Смаршчка трапілі пацыенты Дома інвалідаў (састарэлых) ва ўнівереітэцкім клінічным комплексе горада. У гэтым доме яму было наканавана лекаваць пацыентаў аж да 2000 года, да выхаду на пенсію». Тут у поунай меры выявіўся яго талент герыятра (з грэцкай літаральна — лекар старых). Ён рабіў сваю справу з добры гумарам і вялікай сціпласцю,»— адзначалі яго былыя супрацоўнікі. Але гады бралі сваё. У 1984 годзе М.Смаршчку давялося спыніць працу ва ўніверсітэце. Праўда, тады ж грамадства горада Мантыселя назвала яго Грамадзянінам года.У 1986 годзе новы Дом інвалідаў (састарэлых) у гонар свайго шматгадовага патрона набыў яго імя.

У 1988 годзе М.Смаршчок перанёс склааданую аперацыю на сэрцы. А ў наступным годзе нарэшце выйшаў ягоны зборнік «Адзінаццаць вершаў» з паралельным тэкстам на беларускай і англійскай мовах. На жаль, усе вершы ў зборніку былі з той, 1930-х гадоў, юнацкай пары. Лекарекую справу М.Смаршчок працягваў яшчэ 10 гадоў.

Дзякуючы выдавецтву «Тэхнапрынт», якое ў 2004 годзе выпусціла да 90-годдзя М.Смаршчка-А.Бярозкі яго «Выбранае», жыхары Беларусі ўсё ж змаглі пазнаёміцца з творчасцю гэтага паэта. Аднак наклад «Вабранага» быў толькі 300 асобнікаў. Хочацца спадзявацца, што М.Смаршчок даведаўся пра такую падзею на сваёй Радзіме. Ён памёр у 2008 годзе.

Я вырашыў нагадаць чытачам «НН» пра лёс гэтага чалавека, які 60 год свайго жыцця нёс людзям розных краін і кантынентаў толькі дабро і дапамогу нямоглым. Чалавека, які, нягледзячы на зменлівасць лёсу, не знік, не згубіў сваёй адметнасці, захаваў сваю мову і любоў да Бацькаўшчыны. Чалавека, паэтычныя здольнасці якога адзначылі на радзіме, Беларусі, а лекарскі талент прызналі і за яго ўнёсак у здароўе людзей аддзячылі ў Амерыцы. Вырашыў нагадаць, каб усе мелі магчымасць аддаць належнае памяці нашага зямляка, сціплага лекара з душой паэта, з нагоды яго 100-гадовага юбілею.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?