Фота: fooz.ru

Фота: fooz.ru

Анатацыя да выступу The Toobes 20 сакавіка ў сталічным клубе Re:Public нагадала «Еўрарадыё» цяжкі стогн.

«Калі няма сіл працягваць. Калі ўвесь свет супраць цябе. Калі Златку не палілі НІЧЫМ. Калі ахоўнік, гледзячы ў вочы, пытаецца пра тваё самаадчуванні. Калі Рэй Ліота ўжо не той. Калі рэстараннае рагу — не маміна рагу. Калі дэма лепшае за альбом. Калі бумеранг не ляціць назад. Калі папера скончылася. Калі не апрануў парадныя трусы. Калі няма права на памылку. Калі музыка больш не ратуе…» — піша гурт у анонсе канцэрту.

Сам гурт адмовіўся каментаваць назву канцэрту і тон запрашэння.

Увосень The Toobes прадставіў трэці альбом «Road To The Big Time», які быў пазітыўна ацэнены крытыкамі. Сёння гурт дзейнічае ў Польшчы, год таму браў удзел у польскім шоў X-Faktor. Чутак аб распадзе гурта апошнім часам не з’яўлялася, хаця на кароткі тэрмін трыа пакідаў басіст Стас Мурашка. У студзені ў суполцы гурта «УКантакце» з’явілася фота з подпісам «думаем пра чацвёрты альбом»

Нават развітальныя канцэрты і туры не заўсёды значаць сыход са сцэны. Завершаны развітальны тур не перашкаджае Іосіфу Кабзону даваць канцэрты ў «ДНР», а славутыя нямецкія рокеры Scorpions знаходзяцца ў стане развітальнага туру з 2010 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?