Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў групу расійскіх і казахстанскіх чыноўнікаў «за значны асабовы ўнёсак у падрыхтоўку дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе, развіццё і пашырэнне інтэграцыйных працэсаў, умацаванне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам». 

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, ордэнам Дружбы народаў узнагароджаны намеснік старшыні ўрада Расіі Аркадзь Дварковіч, прэм`ер-міністр Казахстана Карым Масімаў, першы намеснік старшыні ўрада Расіі Ігар Шувалаў і старшыня праўлення акцыянернага таварыства «Фонд нацыянальнага дабрабыту «Самрук-Казына» Умірзак Шукееў. 

Апрача таго, ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расіі Сяргей Нарышкін. 

Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 лютага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?