Следчы камітэт лічыць, што забойства Барыса Нямцова магло быць здзейснена для дэстабілізацыі сітуацыі ў Расіі. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства ў суботу, 28 лютага.

Reuters.com

Reuters.com

«На сённяшні момант следства разглядае некалькі версій: забойства як правакацыя для дэстабілізацыі палітычнай сітуацыі ў краіне, і фігура Нямцова магла стаць своеасаблівай сакральнай ахвярай для тых, хто не грэбуе ніякімі метадамі для дасягнення сваіх палітычных мэтаў. Старанна адпрацоўваецца таксама і версія, звязаная з ісламска-экстрэмісцкім следам», — гаворыцца ў паведамленні СК.

Як удакладняецца ў прэс-рэлізе, у следства ёсць звесткі пра тое, што Нямцоў атрымліваў пагрозы ў сувязі з яго пазіцыяй адносна расстрэлу журналістаў сатырычнага выдання Charlie Ebdo ў Парыжы, удакладняецца ў прэс-рэлізе.

Таксама правяраецца версія, звязаная з падзеямі ва Украіне: «Не сакрэт, што сярод абедзвюх канфліктуючых бакоў ёсць вельмі радыкальныя персанажы, што не падпарадкоўваюцца ніякім уладам».

Нарэшце, следчыя не выключаюць, што забойства можа быць звязана з камерцыйнай дзейнасцю Нямцова ці асабістай непрыязнасцю да яго.

У ходзе расследавання высветлілася, што, акрамя дзяўчыны, з якой гуляў Нямцоў у момант забойства, ёсць і іншыя відавочцы злачынства. Яны даюць паказанні.

Таксама спецыялісты вывучаюць тэлефонныя злучэнні ў прывязцы да месца і часу здзяйснення забойства. Вывучаюцца камеры відэаназірання на маршруце руху палітыка.

Стральба вялася меркавана з пісталета Макарава.

На месцы здарэння знайшлі шэсць 9-міліметровых гільзаў. Пры гэтым магазін быў сфармаваны з гільзаў рознага вытворцы, адзначае следства.

У СК няма сумненняў у тым, што злачынства было старанна спланаванае. Па дадзеных следства, Нямцоў накіроўваўся са спадарожніцай у сваю кватэру, якая знаходзіцца недалёка ад месца здарэння. Відавочна, арганізатары і выканаўцы злачынства ведалі пра яго маршрут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0