Згодна з пастановай урада, для аплаты працы работнікаў бюджэтных і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, тарыфная стаўка першага разраду з 1 сакавіка павышана да 292 тысяч рублёў (на 5,4% у параўнанні з лютым).

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, трэба забяспечыць пераразлік заработнай платы работнікаў у адпаведнасці з пастановай Савета міністраў і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь з улікам карэкціруючых каэфіцыентаў.

Павышэнне тарыфнай стаўкі дазволіць павялічыць заработную плату работнікам бюджэтнай сферы, адзначаюць у прэс-службе ўрада.

Адначасова павялічацца памеры дзяржаўных стыпендый навучэнцам, даплат маладым спецыялістам, за вучоныя ступені, а таксама іншых выплат, якія залежаць ад тарыфнай стаўкі першага разраду.

Апошні раз тарыфная стаўка змянялася месяц таму. 1 лютага яна была павышана на 2 тысячы рублёў (на 0,7%) і склала 277.000.

У 2014 годзе тарыфная стаўка першага разраду павышалася двойчы: 1 красавіка - да 262 тысяч рублёў і 1 мая - да 275 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?