Смерць Барыса Нямцова не пакінула абыякавымі і жыхароў Літвы. У нядзелю пасля абеду ў Вільнюсе адбылося шэсце ў памяць аб Нямцова.

Ініцыятыва, прапанаваная ў сацыяльнай сетцы Facebook, зацікавіла амаль 1000 чалавек. Такая колькасць людзей прызнала, што ўдзельнічала б у шэсці.

А 14-й людзі сабраліся ля амбасады Расіі і адтуль ішлі да Лукішскага пляцу. Шэсце завяршылася хвілінай маўчання на Лукішкскім пляцы ў Вільні, каля будынка былой турмы КДБ, паведамляе delfi.lt.

Людзі прыйшлі на акцыю з партрэтамі Нямцова, антыпуцінскімі лозунгамі, сцягамі Літвы, Украіны, Расіі, Грузіі. Былі і беларускія нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0