«На выкананне маіх даручэнняў Генеральны Консул Украіны ў Маскве толькі паведаміў, што цяпер забірае дэпутата Аляксея Ганчарэнку з турмы. Яму будзе прадастаўлена ўся неабходная прававая дапамога. Падрабязнасці пазней», — напісаў Парашэнка.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка быў затрыманы сёння ў Маскве. Выказвалася меркаванне ў расійскіх СМІ, што яму інкрымінаваць датычнасць да пажару ў Доме прафсаюзаў у Адэсе 2 мая 2014 г., а затым паведамлялася, што яго правяраюць на датычнасць да замаху на расіяніна 2 мая 2014 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?