Гэтай ноччу “Манрэаль Канадзіянс” беларусаў Андрэя і Сяргея Касьціцыных на хатняй пляцоўцы разграміў “Бостан Бруінс” – 8:2. Беларусы на двух набралі аж пяць выніковых балаў. Андрэй двойчы забіваў, а таксама зрабіў адзін галявы пас, а Сяргей набраў два асыстэнцкія пункты.
На сёньняшні момант Андрэй Касьціцын мае 29 выніковых балаў (14 шайбаў + 15 перадач), ягоны малодшы брат 10 (3+7).
***
Тым часам беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка зь ізраіліцянкай Шахар Пеер выйшлі ў фінал парнага разраду “Аўстраліян Оўпэн”. У паўфінале беларуска-ізраільскі дуэт перайграў кітаянак Жы Ян і Жы Жэнь – 0:6, 7:5, 7:6 (7:3). У фінале яны сустрэнуцца зь пераможцамі пары Алена і Кацярына Бандарэнкі (Украіна) – Анабэль Гарыкес і Руана Паскуаль (Гішпанія).